Дзятлаўскі палац - зараз корпус раеннай бальніцы - адна з найлепшых перлаў сядзібнай архітэктуры Беларусі. Аб стане гэтага помніка гаварыць мне вельмі прыкра, таму гаворка пойдзе пра яго гісторыю. Памылкова пачаткі гісторыі Дзятлава звязваюць з ХV стагоддзем, з князямі Астрожскімі. На самой справе ўжо ў ХV стагоддзі на вялікім тракте з Вільні да Слоніма існаваў драўляны, магчыма і мураваны замак магнатаў Кежгайлаў (Кгезгайлаў, Гезгаллаў), якія перанеслі сваю рэзідэнцыю з паблізкіх Гезгалаў, пасля разбурэння яе крыжакамі. Навагрудская галіна Кежгайлаў ў ХVI ст. згасла і іх іменне перайшло да Сапегаў.