Добры час! У вёсцы Язоўка Чэрвеньскага раёна зараз пражывае каля 50 жыхароў. Вёска знаходзіцца ў стане вымірання..Шкада, што цяперашнія ўлады нічога не могуць зрабіць, каб вескі працягвалі свой век, улічваючы і іх гісторыю і невялікую адлегласць як ад раённага цэнтра Чэрвень, так і нашай сталіцы Мінск, куды жыхары маёй вёскі ездзяць на працу. А веска наша працягнулася з усходу на захад у адлегласці 1 км ад аўтамабільнай дарогі Чэрвень - Бярозаўка-Градзянка, па якой у далёкім мінулым (1784, 1785, 1795) расійская імператрыца Кацярына 2 ездзіла на концы з Санк-Пецярбурга праз Ігумень, Бабруйск,, Магілёў, Кіеў будаваць Севастопаль, Сімферопаль і Адэсу., Кацярынінскі шлях, менавіта так называлі старажылы,, адрэзак дарогі ад Ігуменя. да Градзянкі. А. з левага боку ў 1 мм ад вёскі працякае малюсенькая рэчка Чарняўка, якая ўпадае ў р.Балачанку. і цяпер гэтыя рэчкі перапоўнены бабровымі хацінамі. Калі б было не асушана балота, то магчыма рэчка разлілася на Язоўку і тады б гісторыя вёскі працягвалася з другімі насельнікамі- бабрамі. Хто ведае,, які у будучым лёс маёй вёскі? На сёння мяне цікавіць назва маёй вескі - ЯЗАЎКА. Калі з гісторыяй я згаджаюся, яе не перапішаш, то з назвай - гатова паспрачацца з І.Ярашэвічам, які у кнізе "Чэрвеньшчына у тапонімах" зцвярджае, чаму Язоўка названа, не улічваючы сказаў і легенд якія з вуснаў у вусны перадаюцца народам.Чакаю вашых думак і высноў.