Гэта МАЯ РОДНАЯ ЗЯМЕЛЬКА!!!На жаль, сёння няма ніводнага жыхара.Усё зарастае лесам...Адзінае месца сустрэчы выхадцаў з вёскі - гэта вясковыя могілкі, дзе яшчэ можна сустрэцца на Вялікдзень або на Радаўніцу...Нашым продкам - ВЕЧНЫ СПАЧЫН пад кронамі гонкіх сосен і беластвольных бяроз, а маім землякам - здароўя, дабрабыту, поспехаў на ўсіх жыццёвых шляхах. Заклікаю: не забывайцеся ж сваіх родных каранёў, той зямелькі, па якой бегалі басанож; тых шматлікіх гор і курганоў, з якіх коўзаліся на вялізных санках; тых лясоў, якія акружаюць нашу вёсачку і клічуць нас па ягады, грыбы. ПАМЯТАЙЦЕ!!! Хай Вам Божа спрыяе...З павагай і ўдзячнасцю да ўсіх землякоў Мікола Шэндзераў.